Шестой школьный день - полезная суббота!

02.10.2021

2 кастрычніка 2021 года згодна плану ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі "Рамельская сярэдняя школа" былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • Экскурсія ў этнаграфічны музей в. Цераблічы (1 кл.);
  • Інтэрактыўная гульня “У свеце казак” (5 кл.);
  • Пазнавальны час “Святыні зямлі беларускай” (9 кл.).

Першая экскурсія ў жыцці вучняў 1 класса прайшла сумесна з бацькамі. У этнаграфічным музеі гасцей чакаў Іван Філіпавіч, які з задавальненнем паказваў і расказваў маленькім патрыётам аб сваіх скуль птурах. Дзеці з задавальненнем слухалі і знаёміліся з гісторыяй роднага краю.

Для вучняў 5 класа прайшла цікая і вясёлая гульня “У свеце казак”. У ходзе гульні дзеці разгадвалі загадкі, выконвалі такія конкурсы, як “Інсцэніроўка”, “Угадай”, “Працягні, “Дапоўні” і іншыя.