Цели и задачи

МЭТА РАБОТЫ ШКОЛЫ

 

   Стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.

Задачы:

1. Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі вучняў, іх законных прадстаўнікоў і тэндэнцыямі развіцця інфармацыйнага грамадства праз стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльным заказам.

2. Удасканальваць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагога праз удасканаленне сістэмы работы па рэалізацыі эфектыўных форм і метадаў псіхолага-педагагічнага суправаджэння вучняў.

3. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі праз каардынацыю дзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу па стварэнні цэласнай прасторы для духоўна-маральнага развіцця і выхавання вучняў, якая садзейнічае іх асобаснаму росту; аказанне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхавання і станаўлення маральнага, ініцыятыўнага, творчага, актыўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які ўсведамляе адказнасць за сучаснасць і будучыню сваёй краіны.

4. Фарміраваць у вучняў навыкі арганізацыі здаровага ладу жыцця праз развіццё здароўезберагальнага і здароўефарміруючага асяроддзя ва ўстанове адукацыі.