Школьная суббота - это весело и интересно!

14.12.2019

14 снежня 2019 года ва ўстанове адукацыі “Рамельская сярэдняя школа” было шматлюдна, весела і шумна. Вучні 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі прынялі ўдзел у віктарыне “Зіма-чараўніца” і спаборнічалі ў спартыўна-забаўляльным мерапрыемстве “Хто мацнейшы”. Вучні 2 ступені удзельнічалі у КВЗ “Правы літаратурных герояў”. Пасля мерапрыемстваў з класнымі кіраўнікамі вучні прынялі ўдзел у конкурсе “Снайперы”.