Неделя детской и юношеской книги

План правядзення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “Гаворыць  і паказвае кніга”

Дэвіз Тыдня “Кніга – лепш за тэлевізар!”

з 29.03.2021 па 03.04.2021

Дата

Мерапрыемства

Адказны

 

29.03.2021

Дзень адкрыцця Тыдня

 “Кніжкін Тыдзень пачынаецца – чытанне прадаўжаецца”

 

1. Афармленне інфармацыйнага стэнда “Гаворыць і паказвае кніга”

2. Акцыя “Чытаем разам” і сэлфі з любімай кнігай

3. Літаратурная гульня-падарожжа “У госці да казачных герояў”

4. Уручэнне памятных буклетаў, лістовак, закладак вучням і настаўнікам, прысвечаных Тыдню

Сеген В.Л., бібліятэкар і

актыў бібліятэкі

30.03.2021

Дзень юных інтэлектуалаў

“Хто шукае, той заўсёды знойдзе”

1. Выстава-гульня “Пазнай мяне па выказванні…”

2. Эрудыт-шоу “Дэтэктыўнае агенства “Пошук”

3. Віктарына-юмарына “Адгадай героя казкі”

Сеген В.Л., бібліятэкар і

актыў бібліятэкі

31.03.2021

Дзень роднай мовы

“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа…”

1. Мерапрыемства “Конкурс чытачоў”

2. Выстава-рэкамендацыя “Беларускія кнігі: учора, сёння, заўтра”

Сеген В.Л., бібліятэкар і

актыў бібліятэкі

01.04.2021

Дзень смеху і гумару

1.  Калаж “З Днём смеху, Вас сябры!”

2. Буктрэйлеры “Ералашу – 45 гадоў”

3. Гульня “Шыварат-навыварат”

Сеген В.Л., бібліятэкар і

актыў бібліятэкі

02.04.2021

Дзень Х.К.Андэрсена

1. Арт-гадзіна “Ілюстрацыя любімых казак”

2. Літаратурная гасцёўна “Дацкі казачнік”

Сеген В.Л., бібліятэкар і

актыў бібліятэкі

03.04.2021

Закрыццё Тыдня

1.  Падвядзенне вынікаў тыдня

2.Узнагароджванне лепшых чытачоў

 

Сеген В.Л., бібліятэкар

29 сакавіка 2021 года прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

Дэвіз дня  “Кніжкін Тыдзень пачынаецца – чытанне прадаўжаецца”.

Бібліятэкарам Сеген Вольга Леанідаўнай быў аформленны стэнд.

Вучаніца 9 класа Грыб Анжаліка, якая з'яўляецца членам актыву бібліятэкі, сумесна з бібліятэкарам уручыла буклеты да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

 

Прайшла літаратурная гульня-падарожжа “У госці да казачных герояў”

 

На пры канцы дня бібліятэкар правяла конкурс "Сэлфі з кнігай". Лепшыя фотаздымкі будуць напраўлены на конкурс у РВМК.

30 сакавіка 2021 года другі дзень Тыдня - дзень інтэлектуалаў.

Дэвіз дня "Хто шукае, той заўсёды знойдзе".

Была арганізавана выстава-гульня "Пазнай кнігу па апісанні...."

Прайшло эрудыт-шоу "Дэтэктыўнае агенства "Пошук" для вучняў 2 класа.

 

Віктарына-юмарына "Пазнай героя казак" прайшла для вучняў 4 класа.

31 сакавіка 2021 года - Дзень роднай мовы.

Дэвіз дня "Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю"

Для вучняў аздараўленчага лагера прайшло мерапрыемства "Конкурс чытачоў"

 

Арганізавана выстава "Беларуская кніга: учора, сення, заўтра"

1 красавіка 2021 года - Дзень смеху і забаваў

Дэвіз "Калі Вы хочаце, каб жыццё усміхалася Вам, падарыце яму спачатку свой добры настрой"

Пры ўваходзе ва ўстанову адукацыі актывам бібліятэкі створаны стэнд

"Усміхніся і праходзь"

Бібліятэкар арганізавала прагляд буктрэйлера "Ералашу - 45"

Гульня "Шыварат-навыварат" прайшла для дзяцей аздараўленчага лагера "Вяселка". Змагаліся  каманды "Фантазеры" і "Весялуны".

Мэта гульні: развіваць творчыя здольнасці дзіцяці, выхоўваць пачуццё гумару і ўменне весяліцца.

Гульня праходзіла і тры туры. Пасля ўсіх змаганняў перамогу атрымала каманда "Фантазёры".

2 красавіка 2021 года - Дзень Андэрсэна

Дэвіз "Казка-роздуму падказка"

З дзецьмі аздараўленчага лагера "Вяселка"  бібліятэкар  арганізавала літаратурную гасцеўню " Дацкі казачнік". Сеген Вольга Леанідаўна распавяла пра жыццёвы і творчы шлях Андэрсэна. Гасцёўня прайшла ў 8 этапаў. Чатыры этапы дзеці змагаліся, а астатнія - самі дзяліліся інфармацыяй пра Андэрсэна і загадвалі адзін аднаму пытанні па малюнках. Разгадвалі красворды. 

Мэта:
1. пазнаёміць дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка;
2. развіваць гаворку, памяць, лагічнае мысленне;
3. развіваць творчыя здольнасці, цікавасць да чытання;
4. развіваць уменне адстойваць сваё меркаванне, улічваць меркаванне іншых удзельнікаў гутаркі, рабіць высновы.

 

У канцы бібліятэкар падвяла вынікі, дзе камандка "Знаўцы" атрымала перамогу над камандай "Вумнікі".

ВІНШУЕМ!!!