Школьная суббота - это весело и интересно!

02.11.2019

З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Увысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

І зноў субота, 2 лістапада…І зноў вучні спяшаюцца ў родную школу. Іх тут чакаюць любімыя настаўнікі. Для вучняў 1 і 2 ступені агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана музычная гульня “Вяселыя ноткі”, экскурсія ў  мясцовы восеньскі парк “Прывітанне, восень залатая!” і гульня “Поле цудаў”. Вучні 3 ступені адправіліся ў завочнае экалагічнае падарожжа “Яны ўжо зніклі”.