Адпачываем з карысцю

15.12.2018

Сучасны свет немагчыма ўявіць без палітыкі. Кожны грамадзянін павінен мець сваю кропку зору на дзеянні, якія адбываюцца ў свеце, а таксама ў Рэспубліцы Беларусь. Гульня “ Рэаліі. Палітычныя дзеячы” для вучняў 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Рамельская сярэдняя школа" спрыяла разуменню гісторыі тых аба іншых падзей, якія адбываліся многа гадоў назад і ў сучасным свеце.

 

А вось вучні 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Рамельская сярэдняя школа" апынуліся на вядомай тэлевізійнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. Пытанні аказаліся не вельмі легкімі, каб адказаць на некаторыя з іх, вучні прасілі дапамогі ў Містэра Інтэрнэта.