Тыдзень Піянерскіх спраў

21.10.2019

У адпаведнасці з гадавым планам установы адукацыі  з 14 па 19 кастрычніка 2019 года  ў Рамельскай сярэдняй школе праходзіў Тыдзень піянерскіх спраў. Педагог- арганізатар Нагар Л. М. выкарыстала шматлікія формы і метады работы: акцыя “Дабро пачынаецца з цябе”, музычныя перапынкі, асфальтавы вернісаж, конкурс малюнкаў, відэа-прэзентацыя, завочнае падарожжа “Гісторыя піянерскай арганізацыі” , інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Падарожжа па краіне Піянерыі”, спартландыя “Піянерскія старты” і інш.