ШАГ. Верасень 2019

27.09.2019

26 верасня 2019 года ва ўстанове адукацыі праходзіў адзіны дзень інфарміравання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - па тэме «Беларусь-краіна міру, дружбы і добрасуседства».  На занятак была запрошана Акуліч Любоў Іванаўна,  кіраўнік справамі Рамельскага сельскага савета.

 У ходзе мерапрыемства вучні паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю, пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў:

«Мір, дружба, адзінства і згода – сапраўдныя каштоўнасці чалавецтва»;

"Беларусь – краіна яркіх спартыўных перамог";

«Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснае – крок у будучыню!»

Кананчук Людміла Іванаўна паведаміла  аб заснаванні 21 верасня 1981 года Генеральнай Асамблеей ААН Міжнароднага дня міру, падкрэсліла, што Беларусь выступае за мірнае суіснаванне і ў 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь створана і функцыянуе міратворчае падраздзяленне.

У другім блоку кіраўнік фізічнага выхавання Сядляр Васілій Іосіфавіч нагадаў аб выніках ІІ Еўрапейскіх гульняў. Яшчэ раз нагадаў імены спарцменаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у спорт.

Інфармацыйны блок "Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць - крок у будучыню!" растлумачыў госць. Акуліч Любоў Іванаўна распавяла пра змены ў працэдуры перапісу насельніцтва (магчымасці самастойна запоўніць перапісныя лісты ў сетцы Інтэрнэт), пра абавязкі перапісчыка і значэнне перапісу для развіцця Беларусі.

Падчас дыялогу дзеці разважалі аб сваёй ролі ў падтрыманні міру, пра ўменне мірна вырашаць канфлікты. Дыялог з вучнямі паказаў вялікую зацікаўленасць спартыўнымі падзеямі ў краіне і свеце, веданне дасягненняў вядомых спартсменаў. Узгадалі і пра дасягенні спарцменаў нашай школы. Каманда "Арсенал" сёлета заняла 1 месца ў абласной спратыўнай ваенізіраванай гульні "Арленак". Установа адукацыі ўжо не першы год займае ў раене 1 месца па спорце сярод школ.