Тыдзень прафілактыкі

16.09.2019

З мэтай прафілактыкі і прадухілення самагубстваў сярод непаўналетніх ва ўстанове адукацыі “Рамельская сярэдняя школа” з 9 па 14 верасня 2019 года прайшоў Тыдзень прафілактыкі ў рамках Сусветнага дня прадухілення самагубстваў.

Педагог сацыяльны, класныя кіраўнікі выкарысталі шматлікія формы і метады работы: калаж “Шчаслівыя моманты жыцця”; акцыі “Я люблю цябе, жыццё!”, “Дрэва жыцця”, “Жыццё цудоўнае”; дыскусія “Жыццё даражэй за ўсё”; віктарына “Даражэй жыцця толькі жыццё”; трэнінгі “Стресса можно не бояться”, "STOP, напряжение!" і інш.