Сустрэча вучняў з пісьменніцай Галінай Бабарыка

17.06.2019

У летнім аздараўленчым лагеры “Вяселка" вучні не толькі адпачываюць і гуляюць, але і адкрываюць шмат цікавага пра сваю родную вёску, знаёмяцца з вядомымі людзьмі. Грамадзянска-патрыятычны накірунак дзейнасці – адзін з галоўных у рабоце лагера, якому надаецца штодзённая ўвага. Праз экскурсіі па родным краі, сустрэчы выхаванцы знаёмяцца з цікавымі людзьмі, назвамі і асаблівасцямі мясцовасці, гісторыяй сваёй вескі. У гэтым ім дапамаюць і выхавальнікі, і вучні старэйшага ўзросту.

Што можа быть лепшым у Год малой радзімы, як сустрэча з беларускай пісьменніцай Галінай Бабарыка, якая жыве ў суседняй вёсцы, жанчынай, якую можна сустрэць на вуліцы ці ў краме! З цікавасцю і ўвагай дзеці слухалі пра яе жыццё і творчасць, пра тое, як яна знаходзіць сюжэты для сваіх твораў. Галіна Сідараўна пазнаёміла выхаванцаў са сваімі вершамі, з гісторыяй іх узнікнення і расказала пра новы зборнік вершаў, які у хуткім часе надрукуюць.

У час правядзення завочнага падарожжа па аколіцам любімага Рамля выхаванцы пазнаёміліся з жыццевым і працоўным шляхам людзей, якія прасляўляюць імя роднага аграгарадка, з задавальненнем рабілі фотакалажы “Чалавек працаў слаўны”, “Сучасны Рамель”, “Памяць…”, “Рамель – аднагодак Леанарда Да Вінчы”.