Вынікі правядзення Тыдня спорту і здароўя

14.09.2020

У дзяржаўнай установе адукацыі  “Рамельская сярэдняя школа” праходзіў Тыдзень спорту і здароўя.

Мэта правядзення: фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця, захаванне і ўмацаванне фізічнага здароўя вучняў, выхаванне культурна-гігіенічных навыкаў. Задачы:

1 Фарміраванне ў вучняў станоўчай матывацыі да выбару здаровага ладу жыцця, негатыўнага стаўлення да шкодных звычак.

2.Прапаганда сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу спорту і здаровага ладу жыцця.

3.Далучэнне дзяцей і падлеткаў да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам.

4 Фарміраванне ў вучняў звычкі клапаціцца пра сваё здароўе, імкнення быць здаровым.

 Пад час правядзення Тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы:

  • “Модны прысуд або прыгажосць патрабуе ахвяр” (заняткі ў трэнажорнай зале);
  • Спартландыя “Хутчэй, вышэй, мацней!”;
  • Сацыяльная рэклама “Алімпійскі гонар Беларусі” (прагляд відэаролікаў на спартыўную тэматыку);
  • конкурс малюнкаў “Я выбіраю здаровы лад жыцця!”
  • Флэшмоб “Рух – гэта жыццё”;
  • Таварыская сустрэча па баскетболе сярод вучняў 9-11 класаў і настаўнікаў і іншыя.