Пазакласнае мерапрыемства "Чытаем беларускую кнігу"

17.12.2020

17 снежня 2020 года вучні педагагінага класа сумесна з бібліятэкарам Сеген Вольгай Леанідаўнай  установы адукацыі “Рамельская сярэдняя школа” правялі пазакласные мерапрыемства  “Чытаем беларускую кнігу” для вучняў 8 класа.

Мэты:

далучэнне вучняў да беларускай літаратурнай спадчыны, прывіцце любві да роднага беларускага слова,

удасканальванне навыкаў вуснага маўлення;

выхаванне беражлівых адносін да кнігі, любові да роднай мовы і культурнай спадчыны беларусаў.

 

Будучыя педагогі зрабілі экскурс у мінулае, расказалі аб этапах станаўлення роднай мовы і літаратуры, пазнаёмілі з беларускімі пісьменнікамі, асветнікамі. Пасля тэарэтычнай часткі прайшла віктарына.