Шосты школьны дзень - гэта весела і цікава!

20.02.2021

На календары  ўжо 20 лютага, і за акном зноў субота. Вясёлая дзетвара спяшаецца ў родную школу, бо тут для іх прыгатаваны  мерапрыемствы:

гульня “Юныя пешаходы”, віктарына “Казкі блукаюць па свеце” для вучняў 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

літаратурна-мастацкае кафэ “У гасцях у зімовай казкі” для вучняў 2 ступені;

завочны экскурс ў прафесіі;

экскурсія ў г.Столін на каток.

Шчодрая ў гэтым годзе выдалася зіма, таму вучні не ўпускаюць магчымасці адпачываць: то на лыжах, то гульня ў хакей, то на каток.