Шосты школьны дзень - гэта весела і цікава!

13.03.2021

13 сакавіка 2021 года ва ўстанове адукацыі "Рамельская сярэдняя школа"  для вучняў 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі настаўнік Падарэцкая Э.М. арганізавала інтэлектуальна-пазнавальную гульню “Разумнікі і разумніцы”, у ходзе якой змагаліся за званне разумніка. Дзеці адказвалі на пытанні розных дысцыплін. Хутчэй усяго выконвалі заданні і пытанні па літаратуры. Для вучняў 2 ступені настаўнік Кананчук Ларыса Іосіфаўна правяла выхаваўчую гадзіну - вусны часопіс “Экскурсія ў гісторыю малой радзімы”. Вучні завочна пабывалі на мясцовых могілках, дзе знаходзяцца археалогічныя помнікі зарубінецкай культуры. Таксама дзеці пагаварылі аб самым галоўным багацці свайго любімага аграгарадка – гэта людзі, талентавітыя, працавітыя і шчырыя. Для вучняў 3 ступені Шчучка П.П. арганізавала гульню “Самае цікавае пытанне”. Кожны вучань 10 класа павінен быў знайсці і задаць удзельнікам самае цікавае пытанне, на яго погляд. Па выніках гульні такім пытаннем было пытанне класнага кіраўніка, Шчучка П.П.: “У якім горадзе Беларусі знаходзіцца геаграфічны цэнтр Уўропы?”. Пасля запланаваных мерапрыемстваў аматары настольнага тэнісу змаглі паказаць свае уменні у гэтай гульні, а прыхільнікі баскетболу прынял ўдзел у таварыскім матчы на базе ДУА “СШ№2 г. Столін”.