Конкурс чытачоў у рамках акцыі "Чытаем разам"

23.03.2021

23 сакавіка 2021 года  ва ўстанове адукацыі “Рамельская сярэдняя школа” ў рамках акцыі “Чытаем разам” бібліятэкар Сеген Вольга Леанідаўна правяла конкурс чытачоў. У конкурсе прымалі ўдзел дзве каманды “Радзімічы” (3 “Б” клас) і “Крывічы” (3 “А” клас). Арганізавана выстава-рэкамендацыя “Чытаем беларускія кнігі”.

Мэта: абуджаць у вучняў цікавасць да беларускай мовы і літаратуры; выхоўваць пачуццё гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да яе.

Задачы:

развіваць моўную культуру, творчае мысленне;

павысіць цікавасць вучняў да родна мовы і  літаратуры, беларускай кнігі, беларускіх аўтараў;

развіваць творчы патэнцыял асобы.

Класныя кіраўнікі гэтых класаў выступалі  ў ролі журы і ацэньвалі  адказы вучняў. Конкурс  праходзіў у тры этапы. За кожны этап каманды атрымлівалі жэтоны. Паміж турамі праходзіў паэтычны вернісаж, дзе пад мілагучную беларускую музыку вучаніца педагагічнага класа Сеген Анастасія чытала вершы Я.Янішчыц, У.Дубоўкі, Л.Геніюш. Усе вершы прысвечаны нашай роднай мове.

У першым туры конкурсу прайшла віктарына “Ці ведаеце вы?” па тэме “Беларуская фразеалогія”.

Другі тур – загадкі пра слова, мову і культуру беларусаў.

Трэці тур – конкурс чытачоў праходзіў па раздзелам “Радзіма”, “Прырода”, “Птушкі”, Сям’я”, “Сяброўства”. Умовы гульні такія: капітан выбіраў для сябе раздзел,  у якім будзе змагацца яго  каманда. Вучні атрымлівалі па адным вершы і перад  прысутнымі чыталі выразна вершы без падрыхтоўкі. Журы  ацэньвала іх здольнасць. 

Пасля ўсіх змаганняў каманда “Радзімічы” (3 “Б” клас) перамагла.

Віншуем пераможцаў!!!