Удзел у абласным фальклорным фестывалі "Таночак"

15.05.2021

15 мая 2021 года вучні ўстановы адукацыі “Рамельская сярэдняя школа” адправіліся ў якасці гасцей на абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Таночак” у аграгарадок Бездзеж Драгічынскага раёна,  падвор’е “Каля Плэса”. Мноства самадзейных артыстаў розных узростаў, якія збіраюць і выконваюць самабытныя песні сваіх продкаў, з’ехаліся ў вёску Бездзеж. Гаспадары свята – калектывы Драгічыншчыны “Вясёлыя суседзі”, “Сваякі”, “Скібічане”, “Таночак”, “Купалінка” і іншыя –  паказалі этнаканцэрт з цыклу “Рух зямлі”.

Падвор’е “Каля Плэса” спявала, гаманіла, звінела залівістымі найгрышамі гармонікаў, смяялася, грымела апладысментамі. З шаснаццаці імправізаваных домікаў выстраіўся горад майстроў, дзе можна было паназіраць за самым розным старажытным рамяством. Столінскі раён прадстаўляў аграгарадок Фядоры  вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вырабы с саломы, вязаныя лялькі і інш. На пяці невялічкіх падвор’ях, створаных “Каля Плэса” сельскімі Саветамі Драгічынскага раёна, удзельнікі і наведвальнікі свята з добрым апетытам ласаваліся разнастайнымі стравамі, рэцэпты прыгатавання якіх перайшлі да сучаснага пакалення ад прашчураў. Былі тут і маласольныя гурочкі, і саленыя грыбочкі, і салцісон, і каўбаса “пальцам пханая”. Зазывалі гасцей на падвор’і творчыя калектывы добрай песняй ды музыкай. Пасля свайго выступлення вучні нашай установы адукацыі атрымалі ганаровую грамату за адраджэнне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры і ўдзел у абласным фестывалі фальклорнана мастацтва “Таночак”. Віншуем!!!