Отчет о проведении Недели народного единства. День третий

15.09.2021

15 верасня 2021 года  ва ўстанове адукацыі "Рамельская сярэдняя школа" прайшлі мерапрыемствы для вучняў 1, 6, 3 і 10  класаў. Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай прыроды. Самая блізкая пачуццям прырода, гэта прырода тых месцаў, дзе мы нарадзіліся. Трэба любіць і шанаваць тую прыгажосць, якую дорыць нам прырода, асабліва калі гэта знаёмыя з дзяцінства любімыя месцы прыроды роднага краю. Таму для самых маленькіх жыхароў школы, вучняў 1 класа, і прайшоў конкурс малюнкаў “Мой родны кут”.

 

Вучні 3 класа сумесна з бацькамі рыхтавалі выразнае чытанне вершаў на памяць на агульную тэму “Пра Радзіму сваю я шмат расскажу”. “У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць

 

Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.”- такімі словамі пачала сваю выхаваўчую гадзіну Падарэцкая Э.М. 

Вучні 10 класа уступілі ў адкрыты дыялог пасля прагляду відэароліка “Ганаруся сваёй краінай”.   Экскурс у мінулае “Вялікія грамадзяне нашай краіны” атрымаўся ў вучняў 6 класа яскравым і інфармацыйным. Шмат ведаў дзеці набылі раней і з задавальненнем адказвалі на пытанні класнага кіраўніка, а некаторыя звесткі былі для іх новымі і цікавымі.