Турыстычны злёт

25.09.2021

Турзлёт – гэта заўсёды свята. Свята для тых, каго аб’ядноўвае дружба, рамантыка паходаў і падарожжаў, адрэналін спаборніцтва і імкненне да перамогі.  25 верасня 2021 года ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Турыст” Рамельскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у раенным конкурсе “Турыстычны злёт”, які прайшоў на базе Відзіборскага лясніцтва. У гэтым маштабным мерапрыемстве спаборнічалі вучні 38 каманд. Пазітыўны настрой удзельнікам не сапсавала нават крыху дажджлівая пагода. Уся праграма спаборніцтваў ўкладвалася ў адзін дзень, але гэты дзень быў насычаным. Перад пачаткам спаборніцтваў былі атрыманы інструкцыі і прадстаўлены каманды. У праграму турзлёту ўвайшлі наступныя заданні:

тэхніка пешаходнага турызму;

пачатковая турысцкая падрыхтоўка;

спартыўнае арыентаванне;

тэхніка веласіпеднага турызму.

Каманды стараліся выставіць самых моцных удзельнікаў па кожнаму напрамку.