Шосты школьны дзень - гэта весела і цікава!

13.11.2021

13 лістапада 2021 года згодна плану ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі прайшлі наступныя мерапрыемствы:

гульня “У гасцях у Гігіены” 1-4 класы;

гульня-конкурс “За смугою стагоддзяў” 5-8 класы;

гульня “Поле цудаў” 9-11 класы.

Мэта конкурсу “За смугою стагоддзяў”: падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Вусная народная творчасць”. У ходзе гульні дзеці выконвалі цікавыя і пазнавальныя заданні: “У свеце казак”, “Прыдумай загадку”, “Падбяры пару”, “Тэарэтычны тур”, “Пазнай легенду”  і інш.

Здаровы лад жыцця – адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці школы. Вось і на гэты раз для вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі прайшло мерапрыемства на тэму "У гасцях ў Гігіены ", якое садзейнічала фарміраванню здаровага ладу жыцця, выкараненню шкодных звычак. На мерапрыемстве прысутнічалі персанажы – Гаспадыня Гігіена, якая вучыла вучняў сваім правілам і праводзіла цікавыя гульні, і Наталля Зубава – зубны ўрач.

Цікавую экранізаваную гульню “Поле цудаў” арганізаваў класны кіраўнік 10 класа, Петрусевіч М.М. Вучні ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі з цікавасцю і азартам выконвалі заданні па школьным дысцыплінам.