Купалаўская дыктоўка

22.02.2022

У Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, кожны жыхар планеты мае магчымасць выказаць пашану роднаму слову, зберагчы якое і перадаць наступным пакаленням – вялікая місія сучаснага. З нагоды гэтага свята ў дзяржаўнай установе адукацыі «Рамельская сярэдняя школа» напісалі  традыцыйную “Купалаўскую дыктоўку” вучні, настаўнікі і работнікі школы. 

«Беларуская мова побач са мною з самага маленства. Я настаўнік беларускай мовы і літаратуры, лічу, што вельмі важна дарыць дзецям магчымасць вывучаць роднае слова. Гэта адказная праца, але ў той жа час вельмі натхнёная. Беларускай мовай асабіста я натхняюсь на працягу ўсяго жыцця, – паведала Ніна Аляксееўна Колбік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.– Сёння я чытаю “Купалаўскую дыктоўку”. Гэта для мяне вялікі гонар і адказнасць. Такая магчымасць выпадае не кожнаму.»

Для вучняў 6 класа прайшло мерапрыемства “Гучы, беларуская мова!”. Таксама працаваў інфармацыйны стэнд «Дзень роднай мовы», дзе вучні маглі не толькі азнаёміцца з некаторымі фактамі, але і напісаць любімыя  словы на роднай мове.