Удзел вучняў у рэспубліканскім дыктанце

16.09.2022

16 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі “Рамельская сярэдняя школа” прайшоў рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

У дыктанце прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў. Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.