Экскурсия ў гісторыка-этнаграфічны музей «Сялянская хатка» на базе ДУА «Вялікамалешаўская сярэдняя школа імя Героя Сацыялістычнай Працы Н.І.Кавалец».

13.03.2023

Наш музей—наш школьны гонар,

Аб мінулым успамін,

Папаўняем  штогадова

Гэту скарбніцу даўнін

   13 сакавіка вучні 7 і 9 класаў наведалі гісторыка-этнаграфічны музей «Сялянская хатка» на базе ДУА «Вялікамалешаўская сярэдняя школа імя Героя Сацыялістычнай Працы Н.І.Кавалец». У музеі нас сустрэлі дзве прыгажуні-экскурсаводы, Мілана і Даяна. Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба. А пры святле свечкі на покуці ў бацькоўскай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню.

   Здзяйсняючы сапраỳды грандыезныя справы, мы павінны берагчы тое, што пакінулі нам продкі: зямлю, якая нас корміць, моры, якія звязваюць нас з другімі краінамі, нябесы, ззяючыя сонцам. Колькі разоý жыцце падцвярджала, што забываць мінулае не проста нельга, але і небяспечна.

   Наш этнаграфічны музей “Сялянская хата”  быў  створаны  ў 1990 годзе  дырэктарам школы Крук Верай Гаўрылаўнай . Калі гонарам школы з’яўляецца музей, то гонарам любога музея з’яўляюцца яго экспанаты: рэчы і прадметы, якія набываліся ў мясцовых жыхароў, настаўнікаў  і работнікаў школы.

         Школьны этнаграфічны музей складаецца з  трох асноўных экспазіцый:

-         прылады працы селяніна;

-         сялянскае адзенне;

-         хатняя маёмасць

         Колькасць экспанатаў -120.