НАВЕДВАННЕ МУЗЕЯ

27.09.2023

   27 верасня вучні 3-4 класаў Рамельскай сярэдняй школы наведалі  краязнаўчы музей горада Давыд-Гарадка. Пазнавальную і цікавую экскурсію для нас правёў супрацоўнік музея Кулага С.М. Ён расказаў пра гісторыю горада з часу першага ўпамінання і да сучаснасці. Экспазіцыі музея нас уразілі мноствам старадаўніх экспанатаў, сярод якіх абраз Божай Маці Казанскай XIXст., шмат прадметаў сялянскага побыту. Ёсць рэшткі прылад працы, посуду эпохі неаліту і перыяду жалезнага веку. У музеі ўшанавана памяць ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу надалі зале па генацыду беларускага народа.