ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”

01.02.2024

   1 лютага на базе Церабліцкай сярэдняй школы прайшло ваенна-патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь. Перад вучнямі  выступіў ваенны камісар раёна, падпалкоўнік Сяргей Патрубейка, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце другога радыётэхнічнага цэнтра вайсковай часці 25886 8-й радыётэхнічнай брыгады ВПС і СПА капітан Аляксандр Карлюк.

   Аб сваёй дзейнасці расказалі і прадстаўнікі Беларускай казацкай абшчыны.

   Пасля ўрачыстай часткі вучні змаглі наяву пазнаёміцца з відамі ўзбраення Узброенных сіл Беларусі – разабраць і скласці аўтамат, апрануцца ў вайсковую форму, адчуць сябе на хвіліну абаронцам Айчыны ды сфатаграфавацца на памяць.