Наша цікавая субота

10.02.2024

   10 лютага ва ўстанове адукацыі “Рамельская сярэдняя школа” прайшлі мерапрыемствы у накірунку ЗЛЖ. Для вучняў 3 класа арганізавана спартландыя “Вясёлыя старты”, вучні 7 класа прынялі ўдзел у віктарыне “Простыя правілы здароўя”. Для вучняў 11 класа арганізаваны круглы стол “Каштоўнасці чалавечага жыцця”.