Тыдзень роднай мовы “Далучыся да роднага слова”

25.02.2024

   З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і фарміравання свядомага ўспрымання і захавання нацыянальных каштоўнасцей з 19 па 24 лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень роднай мовы “Далучыся да роднага слова”. У межах Тыдня прайшла акцыя “Мове рускай дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!”, конкурс чытальнікаў вершаў пра родную мову, гульня “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”, “Купалаўская дыктоўка”, танцавальны перапынак “Лявоніха” і інш. Вучнямі 8 класа падрыхтаваны творчыя працы: лэпбук “З любоўю да роднага слова” і папка-раскладка “Чаму я размаўляю на беларускай мове”- якія накіраваны ў раённы вучэбна-метадычны кабінет для ўдзелу ў раённай выставе.